Технологии Blogger.

пятница, 21 ноября 2014 г.

Як адрозніваць падваенне і падаўжэнне



Падаўжэнне (у адной марфеме – корані або постфіксе)
  • 1.  Можна падабраць словы ЯНО, МАЁ
  • 2.  Гэта жаночае імя (выключ. Іна, Ала)
  • 3.  Гэта словы бонна, Мекка, мецца-сапрана, ванна, донна, манна
  • 4.  Калі гэта дзеяслоў, і ў ім ёсць ЦЦА, то трэба ЦА закрыць пальцам. Калі ўтвараецца новы дзеяслоў, то – падваенне, калі не ўтвараецца, то – падаўжэнне.


Падваенне (у розных марфемах)
Усё астатняе
Узор разважанняў
Напрыклад, слова падаконнік. Нельга падставіць ЯНО, МАЁ. Гэта не імя. Пад трэці пункт не падыходзіць. Гэта не дзеяслоў. Вывад – падваенне (адно Н у корані акон, другое – суфікс Н).

Слова галлё. Можна падставіць ЯНО, МАЁ. Значыць, падаўжэнне.

Слова жывецца. Гэта дзеяслоў, у ім ёсць ЦЦА (пункт 4). Закрываем ЦА пальцам і чытаем – жывец(ь). такога дзеяслова не існуе. Значыць, падаўжэнне.

Слова раззлавацца. Гэта дзеяслоў, у ім ёсць ЦЦА. Закрываем ЦА і чытаем – раззлавац(ь). Такі дзеяслоў ёсць. Значыць, падваенне. (адно Ц – суфікс, ЦА – постфікс). У слове ёсць таксама ЗЗ, але адна ў прыстаўцы РАЗ, а другая – у корані. Таксама падваенне

Слова Жанна. Гэта жаночае імя, вывад – падаўжэнне.

Слова аддаць. Гэта дзеяслоў, але ў ім няма ЦЦА. Вывад – падваенне (адно Д у прыстаўцы, другое – у корані)

0 коммент.:

Отправить комментарий

 

Blogger news

Blogroll