Фанетычны разбор
1.
Назваць, колькі ў слове складоў і на які з іх падае
націск.
2.
Ахарактарызаваць галосныя гукі (націскныя, ненаціскныя) і сказаць, якімі літарамі яны перадаюцца.
3.
Ахарактарызаваць зычныя гукі (санорныя, звонкія ці глухія; зацвярдзелыя, цвёрдыя ці мяккія;
свісцячыя, шыпячыя) і сказаць, якімі літарамі яны перадаюцца.
4.
Назваць колькасць гукаў і літар у слове.
Марфемны разбор
1.
Выдзеліць канчатак.
2.
Выдзеліць аснову слова.
3.
Назваць корань (для гэтага змяніць слова або падабраць да
яго аднакаранёвыя).
4.
Выдзеліць суфіксы, прыстаўкі, постфіксы (калі ёсць), а ў
складаным слове і інтэрфіксы (злучальныя галосныя).