Водгук на мастацкі твор належыць да найбольш
складаных і адказных конкурсаў алімпіяды па беларускай мове. Гэта абумоўлена
творчым характарам конкурсу.
Асноўнымі патрабаваннямі, якія неабходна ўлічваць пры напісанні
водгуку, з’яўляюцца наступныя.
1.
Правільнае
разуменне тэмы і ідэі прапанаванага твора.
2.
Кампазіцыйная
цэласнасць і завершанасць водгуку.
3.
Інтэрпрэтацыя
(тлумачэнне, раскрыццё сэнсу) слоў, вобразаў, сімвалаў, тэмы, ідэі
прапанаванага твора.
4.
Сцісласць,
канкрэтнасць і дакладнасць думак.
5.
Уласнае
стаўленне выяўленай тэмы і сістэмы моўных сродкаў, пры дапамозе якіх перадаюцца
аўтарскія пошукі, перажыванні і разважанні.
6.
Акуратнасць
афармлення.
Пазбягайце наступнага:
·
Беспадстаўна
вялікага аб’ёму (ад 7 да 12 старонак) водгукаў за кошт лішняй інфармацыі, не
звязанай са зместам твора, загадзя падрыхтаваных уступаў і заключэнняў,
паўтораў раней сказанага.
·
Празмернай
“квяцістасці” стылю, дыялогаў з дзённікам, рэдактарам газеты, бабуляй,
сяброўкай і іншымі. Водгук – гэта не
столькі мастацкі празаічны, паэтычны ці драматургічны твор на зададзеную тэму,
колькі індывідуальнае асэнсаванне таго, што і як сказаў аўтар, як вы гэта ўбачылі, зразумелі і здольныя
інтэрпрэтаваць.
·
Недакладнасцей,
двухсэнсоўнасці, арфаграфічных, пунктуацыйных і моўных памылак. …А чаго толькі не каштуюць такія словы, як праменні, блакіт нябёс, сонца ранне,
метафара зораў карункі! ...Аднародныя члены рабілі малюнак больш поўным, пытанні застаўлялі хвалявацца. …Звятрае на сябе ўвагу і сінтаксічна-пунктуацыйнае абрамленнне
твора. …У сэрцы схаваныя і радасць, і сорам, і праменні, і цемра, прыемныя пахі і гідота. …Што такое
жыццё? Гэта прамень светлы, які прамільгнуў сярод глыбокай ночы, адзін момант, праведзены на банкеце, куды
цябе няведама хто запрасіў, пробліск
прытомнасці сярод цемры.
·
Празмернага
дакладнага пераказу твора з выкарыстаннем аўтарскіх метафар і эпітэтаў. Ваша
задача не пераказаць тэкст, а расказаць
пра яго, пра аўтара, пра падзеі, што згадваюцца, пра пачуцці, якія выкліканы
зместам твора, прапанаванага для водгуку, - адным словам, раскрыць сэнс гэтых метафар.