Падаўжэнне (у адной
марфеме – корані або постфіксе)
- 1. Можна падабраць словы ЯНО, МАЁ
- 2. Гэта жаночае імя (выключ. Іна, Ала)
- 3. Гэта словы бонна, Мекка, мецца-сапрана, ванна, донна, манна
- 4. Калі гэта дзеяслоў, і ў ім ёсць ЦЦА, то трэба ЦА закрыць пальцам. Калі ўтвараецца новы дзеяслоў, то – падваенне, калі не ўтвараецца, то – падаўжэнне.
Падваенне (у розных
марфемах)
Усё астатняе
Узор разважанняў
Напрыклад, слова падаконнік. Нельга падставіць ЯНО, МАЁ. Гэта не
імя. Пад трэці пункт не падыходзіць. Гэта не дзеяслоў. Вывад – падваенне (адно Н у корані акон, другое – суфікс
Н).
Слова галлё. Можна падставіць ЯНО, МАЁ. Значыць, падаўжэнне.
Слова жывецца. Гэта дзеяслоў, у ім ёсць ЦЦА (пункт 4).
Закрываем ЦА пальцам і чытаем – жывец(ь). такога дзеяслова не існуе. Значыць, падаўжэнне.
Слова раззлавацца. Гэта дзеяслоў, у ім ёсць ЦЦА.
Закрываем ЦА і чытаем – раззлавац(ь). Такі дзеяслоў ёсць. Значыць, падваенне. (адно Ц – суфікс, ЦА – постфікс). У
слове ёсць таксама ЗЗ, але адна ў прыстаўцы РАЗ, а другая – у корані. Таксама падваенне
Слова Жанна. Гэта жаночае імя, вывад – падаўжэнне.
Слова аддаць. Гэта дзеяслоў, але ў ім няма ЦЦА. Вывад – падваенне (адно Д у прыстаўцы, другое – у корані)
Комментариев нет:
Отправить комментарий